РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Партызанская маці
Ля карціны Юзафа Пучынскага
Не працэджаны хмар сырадой.
Ці ня купіны закурэлі?
Ступні сталі
Карой цьвярдой –
Ад сырой зямлі закарэлі.
 
Пальцаў скручаныя карані
Намясіліся гною, гліны;
За сыноў
(Божа іх барані!)
Ногі матчыны
Мацалі міны.
 
Не да сноў –
Сны вяртаюць зноў
Допыты,
Катаваньні,
Расстрэлы.
Паправодзіла ўсіх сыноў –
Аніводнага
Не сустрэла...
 
Не расьце трава забыцьця
Пад балючым карчом –
Пад крэвам.
Захавальніца дрэва жыцьця
Стала дрэвам...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.