РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Азімы дуб
Смалілі ў цябе
Вайны перуны,
Спазнаў паклоны,
Запомніў праклёны.
Ды не адстала ні карыны
Ад цела твайго,
Зялёны.
 
У хмурыне чупрыны
Дазволіў ты
Раскашавацца зорам,
Каб хцівасьцю ўсьмяглі
Злыя раты,
Зайздросьнікі ўспомнілі сорам.
 
Сыноўняму сэрцу
Балюча люб.
Караваны кронай нязгіннай,
Край мой спаконны –
Азімы дуб
З выпаленай сэрцавінай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.