 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З краю роднага, з роднага дому, У чужы і няведамы край Мяне выгнаў мой лёс-пустадомак Сумаваць і павольна ўміраць. Я жыву і – здаецца – вясёлы Па чыжыцкай вандрую зямлі, Толькі сьняцца мне нашыя сёлы, Сьняцца любыя сэрцу палі. Сьніцца мне: на вячорках дзявочых Песьні родныя срэбрам зьвіняць... Сьлёзы горкія льлюцца мне з вочаў, Аніяк не магу іх суняць. І тады я павольна згараю У пякучай сардэчнай журбе!.. О, мой любы, гаротны мой Краю, Як-жа цяжка мне жыць без цябе!
14.III.1945 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|