РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кім стану я пасьля,
Ці палыном, ці клёнам?
Каб што!
Мяне зямля
Зямным шчадрыла плёнам:
 
Дарогай аржаной,
Хмурынкай ільняною,
Сьцяжынаю кружной
Да наспы пад сасною.
 
Ня жыць як набяжыць,
Каб дзень за дзень – і годзе.
Міг верай знабажыць.
Мой дзень – маё стагоддзе.
 
Кім стану я пасьля?
Каб што!
Якое слова
Зь нябытнага быльля
Мяне ўрачэ нанова?
 
Што скажуць пра мяне?
А ці ўспамін сурова
Увагай праміне?
За ім
Сьвятое слова!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.