РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калядна-белы бераг.
Мора,
Як пены шмат набіла ты!
Твае прадонныя каморы
Таілі столькі белаты.
 
Табе будзённы дзень далёкі,
Той дзень далёкі стаў і мне,
Калі дачку паўдзённай сьпёкі
Сустрэла сьнегам па вясьне.
 
Гулялі ў сьнежкі сьмешна, ўцешна
Прыбой, яна і я – ўтраіх.
Было нам
Сьнежна і кунежна
I мору –
Хораша бяз крыг.
 
Шпурляла сьнежку
Так няўмела,
Ляпіла сьнежку ўпершыню,
Сьпякотнай радасьцю нямела
Ад сьнегу –
Белага вагню.
 
Калі ў цябе такая сіла,
Прыбой,
Прашу, як дружбака, –
Вярні мне сьнежку,
Што ляпіла
Сьпякотна-смуглая рука!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.