РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Баюся,
Не пераплыву
Ў пасьляваенным гарадку
На вольным быстраку
Раку,
Каб вольнай мець
Адну руку,
Не акунуўшы галаву...
 
Маленства плыткая рака
Глыбокая для хлапчука.
А берагі!
Да неба – той,
Другі –
З трывожнай нематой.
 
На рэках сталасьці віры
Скруціць мяне хацелі ў крук.
Быў на жары
I на вары,
Часамі не хапала рук.
I захлынала з галавой
Бядой,
Як палыны, сівой.
 
А ўсё здаецца,
Я плыву,
Не акунуўшы галаву...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.