РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як Базыль у паходзе канаў,
Ўсё старонку сваю спамінаў.
– Вы прашчайце, прашчайце, шнуры,
Вы прашчайце, негараныя!
Мне вас болі ужо не гараць,
Буйным збожжам на зары не засяваць.
– Не пабачу я цябе, цёмны луг,
Поле чыстае, раздольнае!
Мне па вас ужо піколі не хадзіць,
Мне зялёнай травы не касіць.
– Расстаюся я з табой, шчыры бор,
Пушча цёмная, драмучая!
Мне твой шум ужо болі не чуваць,
Мне высокіх сасон не рубаць.
– Ах, прашчай ты, сямейка мая,
Вы прашчайце, таварышы!
Ўжо пе прыйдзецца да сэрца прытуліць,
Пасядзець, пажартаваць, пагаманіць.
– Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь,
Ўся староначка бяздольная!
Не забыў твой сын сваей маці,
За цябе ў зямлі яму ляжаці.
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
Як Базыль у паходзе канаў,
Ўсё старонку сваю спамінаў.
 
[1915]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.