РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі з табой маглі б
Вярнуць той міг наноў,
Ласкавай хвалі ўсхліп
У сетках туманоў.
 
З бурштыннай глыбіні
Бурштынінкай сьвятла
На мокрай далані
Ты ў Балтыкі была.
 
Зьмяніла мора гнеў
На літасьць з-за цябе.
Мой смутны смутак днеў
У вечнай варажбе.
 
З ласкавае віны –
Луска ласкавых слоў.
Густыя туманы,
Капрызны ваш улоў.
 
Хто сеткі навядзе?
Хмурыняцца шматкі.
I чайкі на вадзе –
Адчаю паплаўкі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.