РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
«Душою малады
I малады абліччам, –
Сьмяяліся гады, –
А мы цябе аблічым.
 
Ня лічыш нас, а мы
Усё табе прыкінем:
Грамнічныя грамы
I каню ў лузе сінім,
 
Твой дзень у мітусьні,
Твой у дрымоце ранак.
На схіле дзён прысьні
Раскошу самабранак.
 
Мы вараных дадзім
Табе з журботнай песьні.
I нас дагнаць, як дым,
Сябе надзеяй песьці...»
 
Сьмяяліся гады.
Даўно.
Самотна сёньня.
 
Перацьвілі сады.
Прысталі зь песьні коні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.