РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?
Каб разважыць смутак, ціха запяваю:
– Ой, ляцелі гусі ды з-пад Беларусі,
Скалацілі воду ціхага Дунаю.
 
Ёсьць любоў на сьвеце, здрада і расстаньне;
Шмат яшчэ чаго нам прыйдзецца зазнаці...
Ўсё мацьней пяю я аб чыімсь каханьні,
І тугі у сьпеве болей не схаваці.
 
[1915–1916]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.