РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ёсьць жа яшчэ...
Ёсьць жа яшчэ ў мяне сіла
Крыўдзе ня дацца, змагацца,
Над сьпячых продкаў магілай
Вольна маланкай мігацца.
 
Ёсьць жа яшчэ ў мяне сэрца,
Поўнае шчырых жаданьняў,
Якое перш разарвецца,
Чымся любіць перастане.
 
Ёсьць жа яшчэ ў мяне песень,
Поўных надзеі, жыцьця, –
Як бы ні быў ім сьвет цесен,
Вырвуцца ў сьвет зь небыцьця.
 
Ёсьць жа яшчэ ў мяне вера
Ў вольны мой родны народ,
Што – у патрэбе – зь сякерай
Выйдзе за волю ў паход!
 
Ёсьць жа яшчэ... Ну, а людзі?
Сябры-суседзі тут, там?
Вы – непадкупныя судзьдзі,
Што ж яшчэ хочацца вам?!
 
1926
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.