РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Памяць босых ног
Ёсьць памяць босых ног,
I ўеліся ў яе
З ракі жыцьця трысьнёг
I жвір, што стому п'е,
Сьцяжын перапалох
I ўпартасьці жарства.
 
Парог
З усіх дарог
Сталіцай хараства
Ад першых крокаў стаў
Для босых хадакоў,
Не шкадаваў атаў
Спадманны луг вякоў.
 
Трыпутніку далонь
Гаіла боль бяды,
Шчымлівасьці агонь
Бярог надзей сьляды.
 
Хай памяць босых ног
Не страціцца нідзе
I на чужы парог
Цябе не завядзе...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.