РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Загнэт
Шануеш дух, зь якога хлеб надзённы,
Чысьцец і пекла полымя – загнэт.
Ты ў неба круціш дыму верацёны,
З цаглін радкоў кладу табе санэт.
 
Дзікоў галовы, пеўневы кароны,
Як на алтар, клаў на цябе абед.
Трывалых страў разгалістыя кроны
Свой радаслоўны пакідалі сьлед.
 
Ты, чорнай засланкай багаславёны,
Будзённых дзён разлучаныя зьвёны
Злучаў і добрых сьвят трымаў сакрэт.
I воблік мамы над табой – бяссонны –
Днеў маладым правобразам іконы,
Каб хатнім стаў неспасьціжымы сьвет.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.