РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мама,
Я пастарэў безь цябе,
Для сьцен адзіноты вырас.
Мне зараз твой зразумелы выраз:
Адзін як вока ў ілбе...
 
Закачуся ў века зь ілба я.
Калі –
Не задумвацца лепей.
Хмарыць крыўда любая,
Парушынка малая сьлепіць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.