РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І ў будзень і ў сьвята прыйдзе,
Спакою ані дае.
А што ты адкажаш крыўдзе
На патрабаваньні яе?
 
Чакае крыўда адплаты,
Вайне не даруе віны.
 
Радзіма не вінавата –
Вінаваты яе сыны.
 
Радзіма не вінавата.
Раз ты для яе не чужы,
Бяры і набыткі і страты –
За маці – як сын – адкажы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.