 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Балаты на хаду асушылі, Як вітальную чашу, да дна. Перацялі лясам сухажыллі – Перспэктыва далёка відна. Зім сьняжыстых апошніх спадкі – Гурбаў мэндлікі без каласкоў. На падталы асфальт курапаткі, Як з блакады, Выходзяць зь лясоў. Дзе квактух лесавых асьцярога? Дзе рассыпаны жар журавін? Шынамі зашаптана дарога. Мчыць уссмылены статак машын. Ні саней, ані сена трушыны, Ані згубленай торбы з аўсом. Ахінуў Сум галодны птушыны Дым Цяжкім ад бэнзіну крысом. Хіба ў госьці да казкі Прасіцца: Там на ўхабах падскоквае воз, Там частуецца рыбай лісіца, Там у згубленай торбе авёс.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|