РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Акрасанэт
Мой шчыры край цябе прызнаў за сына,
I родным стаў для сэрца валгара.
Калі ў бары прымаецца ляшчына,
Атожылку купчасьціцца пара.
Лучае нашы дні павагі ліна,
Ашчаднасьці асеньняя пара.
Юначых мар ня глухне каляіна,
Кіруе думку клопатаў быстра.
Ад нас гады сьпяшаюцца імкліва.
Зярняты веры не пусьці на мліва.
Лямеш сьвітае сьвятам плугара.
Од не чакае, колас хваліць ніва.
Вяртаецца вякам вачэй зара –
У сыне паўтарыўся ты шчасьліва.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.