РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перадзім’е
Хоць скразьнякамі цьверазіла,
Пагоду не туды вяло,
I маладое перадзім’е
Расшчодрылася на сьвятло.
 
Ня мог суняць свой верад сівер
Скуголіў,
Енчыў,
Сіп,
Стагнаў.
Калі нарэшце пал сагнаў,
Найшло спакоем перадзім’е.
 
I перамёрз абрусам поплаў,
Пералубеў да ламаты.
Ня так зямлі ад сьнегу цёпла,
Як ад ласкавай белаты...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.