РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У галавах ручая
У галавах ручая
Шэпча
Трава густая,
Здрадніца:
– Я не твая,
Я нічыя,
Ня тая...
 
Болей маёй няма,
Той,
Нічыёй і нашай.
Тую шукаць дарма,
Як і цябе,
Інакшай
Стала ты.
 
Наш ручай
Болей ня наш.
Ну хоць ты
Імчаць ручаю даручай
Да нас, забытых,
У госьці...
 
У галавах ручая
Шэпча,
Нібыта пытае,
Зводніца:
– Я нічыя? –
Трава забыцьця густая.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.