РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
450
Ілоне

 
Ганіце сум зь ілбоў,
Дарэмна не тужыце,
Пакуль жыве любоў,
Як перапёлка ў жыце.
 
Жыве і жыць заве
Заложніцай нядзелі.
I жменькаю надзеі –
Яе гняздо ў траве.
 
Ад перайка яе
Шарэецца шарэньне,
Туман журбы ўстае,
Расьце ў віроў карэньне.
 
Не давяраць бядзе
Расінцы промень раіць,
Паўдзён любоў вядзе,
Каханьне помніць раньні.
 
Гарніце шум дубоў
I рэўнасьць не тушыце,
Пакуль жыве любоў,
Як перапёлка ў жыце.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.