РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яшчэ адно прызнаньне Палесьсю
Неба,
Як чоўна варажскага днішча,
Трэба –
Прасмоліць імгла.
Зоры,
Як вершы Жэні Янішчыц, –
З суму і са сьвятла.
 
Сум свой і ўцеху сумую,
Самую
Радасьць адчуць хачу.
Зноў захварэў я табою,
Сумую,
Зноў ты ўвушшу і ўваччу.
 
Весьняга смутку вугольчык,
Затлейся.
Полымем ахіні,
З громам прачніся,
Паліся,
Палесьсе,
Ліўнямі дабрыні.
 
Любіць – пакіне,
Убарць ці Піна, –
Хай паварожыць май.
Хай крапіва,
Як зялёная кпіна,
Пройме душы адчай.
 
Хай храбусьцяць жалудамі
Нявінна
Кормныя дабракі,
Тыя, што стануць
Дрыгвой квашаніны,
Чорныя вепрукі.
 
Мы цябе так асушаем,
Палесьсе,
Потым ва ўсіх нябёс
Пыл перасохлы ацішыць
Увесь твой,
Пэўна, ня хопіць сьлёз.
 
Хай твой бацян
Над апошнім балотам,
Ад асакі рудым,
Перажагнае
Спагадліва ўзьлётам
Сум мой, як сырадым...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.