РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я падштурхнуў плячом
Хмару,
Як човен зь ліўнем, –
Каб залілася плачом
Там, дзе дажджу малілі.
 
Човен мой плыў у гарах,
Бы ў сьнегавых кар'ерах,
Громам прачнецца страх –
Стукнецца толькі ў бераг.
 
Лёгка на вышыні,
Хочацца – нахініся
I навальніцу штурхні,
Хай адчуваюць унізе!
 
Покуль угору зноў
Вернецца навальніца,
Многа бясхмарных сноў
Богу дажджоў насьніцца.
 
Хмары даўно сплылі.
Я, дзівачына, думаў:
Так бы зганяць
На зямлі
Хмары самоты і суму!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.