 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кыз ямшчэк – пагодныя пагоркі, Смутная смуга. Кыз ямшчэк – палын палюча-горкі, Як туга. Кыз ямшчэк – нябуджаныя грудкі, Пудкія грудкі. Кыз ямшчэк – сябе баіцца, прудкі, Рух рукі. Кыз ямшчэк – дыханьне тоіць вечар Сьпеўных аблачын. Кыз ямшчэк – сябе баіцца вечнасьць Аблічыць. I арлу з захмар'я ў подых пахкі Ўпасьці ўніз ямчэй. Пырхнуць думак грэшных курапаткі – Кыз ямшчэк...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|