Будзь ты дуж, як вада, Як жалеза, цьвярды, – Калі ж нойдзе нуда, Ты ня зможаш нуды! Як благая напасьць, Атуманіць сабой I спакою ня дасьць, Аж заныеш душой, Аж заплачаш душой, Жаль ахопе такі! I ня прыйдзе спакой Да магільнай даскі. На сьвет будзеш глядзець Ашалелым ваўком; Песьні ўздумаеш пець, – Адазьвешся выцьцём. Стане пеклам жыцьцё, Людзі – горш ад зьвярэй; Думаць будзеш усё, Як памерці скарэй. Эй, дзянькі каратаць Трудна зь ёю, бяда! – Ня дасьць ночкаю спаць Усё гэта нуда! Змуча, хоць ты вазьмі I ня пі, і ня еш; Вочы зойдуць сьлязьмі, I свой лёс праклянеш. Адно шчасьце людзей, Толькі змога тады, – Калі працай сваей Зваляць камень нуды; Калі мысьль адна іх У жыцьці павядзе: Працаваць за траіх, Каб ня дацца нудзе.
10.III.1906.
|
|