400 А над сном матулі асака. #А. Пысін
На вечны твой гарод За плот глухі, жалезны Паслы тваіх турбот Няпрошана залезьлі: Асот і крапіва, Трыпутнік і макрыца, Сівая галава – Рамон сьвятлом іскрыцца. I плача, змогшы тлен Загону ўсёўладаркі, Сьлязьмі сухімі кмен З забытай гаспадаркі. Саміх нябёс ганцы, У памяць гаспадыні Набожныя званцы Прынесьлі смутак сіні. Дзядоўнік падысьці Наважыўся з зароўя. Усё як у жыцьці – Пяшчотна і сурова. Сярпом і секачом, Матыкаю крывою Дзе зь песьняй, Дзе з плачом Ты білася з травою, Старалася штодня. А я чапаць баюся: Зялёная радня – Яна ў адным хаўрусе. Стаў аблачынкай дым З жыцьцёвага надзела. Зайздросьцячы жывым, Трава пазелянела. Узгорак у мальбе, Ў яго таксама сёньня, Як некалі ў цябе, Зялёныя далоні...
|
|