РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ветраў сон
Паклаўшы мех пусты пад галаву,
Сьніць вецер стог,
Завеяны сьнягамі.
У сена маладзік
Залез з рагамі,
Яму крычыць хмурынка:
– Я плыву!..
 
Перазалее вецер да касьцей,
Пацягнецца пад раньне,
Пустадомак, –
Сьняжок з галін
Пасыплецца гусьцей,
Па сухадолах –
Выстылых стадолах.
 
I доўга вытрасае цішыня
Начной трывогі крошкі
З кішаня...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.