РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З вайны
Вечны абразок
Пі горкую сьмела –
Вайна адгрымела.
Ный, скруха тупая,
На раны хапае
Чыгуначнага палатна.
 
Прыгруквалі колы:
– Да д-дна!
I чулі магнаты:
– Дукаты – дукаты!..
I чулі салдаты:
– Дахаты – дахаты!..
 
Круціліся колы,
Быў кожны вясёлы.
Вайна адсмылела
Чарговая,
А новая
Порах прыхоўвае...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.