Ёсьць самазабыцьцё начы, Асьвечанае згодай цела. Як потым сэрца б ні хацела, Яму нікуды не ўцячы Зь няволі радаснай тае, Дзе толькі вочы, Толькі рукі, Дзе, Покуль ціша растае, Сябе саромеюцца гукі. Хоць за сабою сам сачы Люцей, чым наглядач астрожны, У цемру сьветлую начы Сьпяшацца будзе Дзень твой кожны...
|
|