РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы ўсіх мужчын раўнавалі
Да нашых матуль аўдавелых.
Пасталелыя ранавата,
Мы іншых крыўдзілі сьмела.
 
З вайны мы махру курылі,
Бацькоў сваіх пераймалі.
Мы толькі ўласныя крыўды
Да сэрца блізка прымалі.
 
Баяліся – мамы ласку,
Што нам належыць,
Падзеляць.
Вось вырасьцем – і палацы
Паставім з такой падзеі.
 
I мам забяром з сабою –
З упартасьцю прысягалі.
Апошніх надзей забойцы,
Мы вольныя ў сьвет сягалі.
 
Маленькія эгаісты,
Што ведалі мы пра самоту?
Завейна
Адной галінцы
Застацца гібець зімою...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.