РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня ведаючы тэорыі вольных вершаў,
Ня чуўшы нічога
Пра факт існаваньня авангардызму,
Мама
Лісты мне пісала верлібрам
Бяз знакаў прыпынку,
Без абавязковых вялікіх літар.
Падчас у радок
Прарываліся самі рыфмы,
Як вецер зімовы ў комін
Ці восеньскі той,
Што далічваў лісты на яблыні.
А рыфмы не вытыркаліся вельмі,
Яны перагукваліся па сутнасьці:
«Мой сынок, каласок, васілёк,
Баравое зельлейка,
Мой каласутанька...»
I ў кожным радку
Столькі было зямлі і неба,
Лесу і мурагу,
I столькі мне добрага напрарочана,
I кожны радок
Быў да сэрца прытулены,
Што Біблію слова матулінага
Берагу.
Каб не сурочылі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.