РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цішэй вады,
Ніжэй травы –
Ад слоў да ісьціны далёка:
Вада ў адчаі рве равы,
Глытае хваля астравы.
 
Трава над тым шуміць высока,
Хто, вечнай прагнасьцю сьляпы,
У сьвеце сеяў сьмерць і звады.
Жвір
Возьме ўсіх –
Ён ня скупы.
Вір
Перамые чарапы
Вар'ятам,
П'яным ад улады.
 
Чакае,
Покуль сьпіць бяда,
Трывогачуйная вада.
Расьце,
Забыўшы на гады,
Трава –
Хаўрусьніца вады.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.