Цішэй вады, Ніжэй травы – Ад слоў да ісьціны далёка: Вада ў адчаі рве равы, Глытае хваля астравы. Трава над тым шуміць высока, Хто, вечнай прагнасьцю сьляпы, У сьвеце сеяў сьмерць і звады. Жвір Возьме ўсіх – Ён ня скупы. Вір Перамые чарапы Вар'ятам, П'яным ад улады. Чакае, Покуль сьпіць бяда, Трывогачуйная вада. Расьце, Забыўшы на гады, Трава – Хаўрусьніца вады.
|
|