РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У мурах, камяніцах,
У парыўных вагонах
Сьніцца сьцежка-лісіца,
Што бяжыць па адхонах.
 
Гараджанін часовы,
Праз бэтон, праз цагліны
Чую траў перазовы,
Сум засохлай галіны.
 
Хоць сваё галава гне,
Сэрца слухае стому.
Да апошняга цягне –
Да драўлянага дому...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.