РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ашчэрыцца пасьпееш, лёх,
Не разьмярзай, зямля сырая!
А недзе ўжо на небе
Бог
На свой гадзіньнік пазірае.
Ня мог, ня змог, не дапамог...
Я пастаяў ля небакраю.
А недзе ўжо нэрвова
Бог
На свой гадзіньнік пазірае.
 
На цень мой водцень смутку лёг.
Я адганяю злую зграю.
А недзе, мне здаецца,
Бог
На свой гадзіньнік пазірае.
 
А мне б у торбу ўзяць пірог
I аж да веснавога граю
Ісьці,
Каб стаць на свой парог,
Нібыта на прыступак раю,
Пасьпець,
Пакуль ласкавы Бог
На свой гадзіньнік пазірае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.