РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ветэраны,
                        як у ціне прыглухлыя шчупакі,
Выплываюць на сьвет з затокаў сямейных.
Варухнуцца ім цяжка ад бліскучай лускі
Ордэнаў, мэдалёў і значкоў юбілейных.
 
Шчэлепамі ўстаўнымі
                                                  слаба зяваюць шчупакі,
А над імі занесены вострыя восьці.
Захапляцца гэроямі прытаміліся хлапчукі.
Пратаптаўся асфальт.
Сумнаватыя госьці.
 
Глушаць гучныя словы і шчасьлівая медзь.
А было –
Цішыню з грукату вырывалі.
Ім – аглушаным –
                                        цяжка цяпер зразумець,
Што яны здабылі?
Што ім – там! – абяцалі?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.