 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хоць цесна сплятаўся Скупечымі пальцамі часу Вянок цыбулі дзён, Ды любую цыбуліну Выпадку лёгка выцягнуць З выпетралага вянка. I цыбуліна мыту з вачэй Бярэ сьлязамі, Бо зусім салодкае На няполатых лехах жыцьця Не бывае цыбулі. I ўрэшце ён разарвецца, Вянок цыбулі дзён тваіх, I ўсе цыбуліны параскоцяцца. Ды ці дужа горкаю будзе Апошняя твая цыбуліна, Якой ты празь сьлёзы Мусіш яшчэ ўсьміхнуцца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|