Камэдыю жыцьця I сьмерцю Не запыніць. I над труной Прамоўцы давяцца маной, Хоць кожнаму ў сваім канвэрце Адрасаваны ліст, А ў ім Пазначана, калі павінны Ён легчы ў лона дамавіны, Стаць прахам. I жыцьцём сваім Клянецца кожны, як дзіця, У вечнай памяці пры людзе, Хоць, адышоўшы, ўсё забудзе. Ды недзе ўжо яго куцьця Даходзіць. А жалобны покут Усе жывыя занялі – Ядуць і п'юць, Каб на зямлі I пад зямлёй Палегчы ўпокат.
|
|