Лявон Баразна, Як грыбы грыбнік, Зьбіраў беларускія ўзоры, строі. Цягнуў адзін, Бо быў караньнік, Знаходак воз У добрым настроі. Лявон Баразна Маляваў старых, Бо адчуваў, што ніколі Старым ня будзе, I кожны штрых Жыў на палотнах ягоных На волі. Лявон Баразна Піў чарку да дна З паненкамі на закуску, Рабіў дацямна, Любіў давідна – Па-беларуску! Захавала Лявонава баразна Сьлед босы Скарынаў, Крыўда ва ўсіх на Лявона Адна, Што рана Сваю Беларусь пакінуў.
|
|