РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падайце голас!
Майстры хлусьні і творцы чуткаў,
Падайце голас, стукачы,
Хоць пакажыцеся з закуткаў.
Яшчэ ж надзейныя ключы
 
Ад сэйфаў,
Дзе тамы даносаў
I карткі ўліку шчырых вас.
Яно ня будзе носу зносу,
Што чуйна нюхае ўвесь час,
 
Дзе, можа, пахне змовай нейкай,
А дзе на ўладу сьпее злосьць.
У службе гнецеся капейкай,
Бо трыццаць срэбранікаў ёсьць.
 
Ня могуць глухнуць вашы вушы,
Растуць, як кактусы, яны.
На небе, ў моры і на сушы
За рупнасьць вам растуць чыны.
 
Ня любіце цьвяліць гусей вы,
Лепш ціхай сапай, пакрысе.
А што, як час расчыніць сэйфы
I вы засьвеціцеся ўсе?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.