Майстры хлусьні і творцы чуткаў, Падайце голас, стукачы, Хоць пакажыцеся з закуткаў. Яшчэ ж надзейныя ключы Ад сэйфаў, Дзе тамы даносаў I карткі ўліку шчырых вас. Яно ня будзе носу зносу, Што чуйна нюхае ўвесь час, Дзе, можа, пахне змовай нейкай, А дзе на ўладу сьпее злосьць. У службе гнецеся капейкай, Бо трыццаць срэбранікаў ёсьць. Ня могуць глухнуць вашы вушы, Растуць, як кактусы, яны. На небе, ў моры і на сушы За рупнасьць вам растуць чыны. Ня любіце цьвяліць гусей вы, Лепш ціхай сапай, пакрысе. А што, як час расчыніць сэйфы I вы засьвеціцеся ўсе?
|
|