РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я ў сьвеце настолькі адзін,
Я ў сьвеце настолькі маленькі,
Што памяці сьцертай каленькі
Зьбіваю,
Паўзу ў напамін,
 
Каб Бог не забыўся мяне,
Ды я перад Богам маленькі,
Мае Ён ня ўчуе маленьні
I нават уніз не зірне.
 
Як спусьціцца Бог на зямлю,
Дык я, перад небам маленькі,
Даткнуся да лёгкай кавенькі
I крыўды на попел спалю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.