Я ў сьвеце настолькі адзін, Я ў сьвеце настолькі маленькі, Што памяці сьцертай каленькі Зьбіваю, Паўзу ў напамін, Каб Бог не забыўся мяне, Ды я перад Богам маленькі, Мае Ён ня ўчуе маленьні I нават уніз не зірне. Як спусьціцца Бог на зямлю, Дык я, перад небам маленькі, Даткнуся да лёгкай кавенькі I крыўды на попел спалю.
|
|