РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як у сьцюдзёную раку,
Памалу ў Біблію заходжу,
Бо веру, што душу злагоджу,
І, думаю, бяду ўраку.
 
Плыве ўладарыста рака,
Разьвітваецца зь берагамі.
І змарнаваных дзён пэргамэнт
Жаўцее ў крылах ветрака.
 
Ніякавее парахня,
У прах ператварыўшы порах.
Глушэе боль,
Маўчыць брахня,
І страх не варухнецца ў норах.
 
Сьвяжэе потых сівярка,
Чужэе цесната людская.
Душу спакоем абмывае,
Як сьвет, глыбокая рака.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.