 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хацеў-бы я... Прабачце мне Мае дзівачныя хаценьні, Бо ў іх маланкай бліскане Душа паэта ў летуценьнях. Глядзець на гордае чало Хацеў-бы доўга, немігуча, Ці зьнічкай зыркаю далоў Зваліцца; іскраю бліскучай Упасьці блізу Вашых ног, Шаптаць з пашанай Ваша імя... Хацеў-бы я, каб толькі мог, Уславіць песьнямі сваімі Красу і Вас, як неба дар, Як сонца вечныя праменьні. Пакуль ня згас у сэрцы жар, Язык ня змоўк у аняменьні, – Хацеў-бы, каб душы пажар Пылаў у слоўным зіхаценьні.
Травень 1946 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|