РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
(майстэрства самоты)
зоркі – радзімкі неба –
складаць у кішэню
дрыготкасьць
пужлівасьць
пяшчотнасьць тваіх пацалункаў
кідаць пад ногі анёлам за жменяю жменю
ацэньваць графічнасьць
дакладнасьць
манэрнасьць малюнка
спустошваць у пошуку слоў вершаваныя соты
быць майстрам самоты
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.