РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мой упалы анёл, нашы жыцьці лістотай на дрэвах
шамацяць. Ты ашмёткі надзей лепш у сьметніцу выкінь.
Чэрвень гэты чарвівы ад слоў мінакоў і знаёмцаў.
Чэрвень гэты чырвоны, аж чырвань ільсьніцца ў вачох.
Прапаўзае праз сон дзень ціхуткі, сьлязьлівы і моўкны,
Быццам прагнеш атруты – так дождж п’еш тугой і пажадай
Каб апошнія пёркі павырваць зь няўрымсьлівых крылаў,
цёплы ветрык, бы котку за хвост, пасьпяваеш схапіць.
 
2005
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.