РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дэгустацыя самоты
у наскрозь даждлівы
наскрозь жнівеньскі дзень
пад гамонку галубоў
якія жывуць на гарышчы
смактаць адзіноту
праз саломінку філязофіі
спустошваць шклянку за шклянкай
спустошваць сусьвет за сусьветам
і нетаропка выбудоўваць рыфмамі
ламаную лінію тваіх вуснаў
відаць, нямногія
пагодзяцца быць мной
шчасьце ў тым, што мае адчуваньні
– салёныя марскія хвалі –
трапечуцца ля тваіх ног
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.