 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бачу і чую – чую і бачу
|
З народнага
|
* * * Любая пчолка! Ці за гарамі, Ці за барамі, Зіму адчуваеш? Што ты сягоньня Вечарам росным, Вечарам сінім К вульлю прыліпаеш?! Чую – ня чую, Бачу – ня бачу... Нават у дую, Нават у вею Я не заплачу. Хай сабе веіць, Хай сабе плача Сьнежная замець; I заквітнеюць, I загамоняць Вёсны з палямі...
* * * Ой, ты, дзяўчына!.. Ці за гарамі, Ці за барамі Страціла долю?! Што ты сягоньня Вечарам росным Русыя косы Хіліш да долу?! Так ці ня гэтак, Вашы спагады Чую – ня чую, Бачу – ня бачу... Любаму другу Здраду дарую, Крыўду дарую, I не заплачу.
* * * Там за гарамі Ня воўкі завылі, Зоры дзяньніцы Ў туман не зблудзілі, – Гэта зара Над крыніцаю сьвеціць, Сьвеціць праз чорныя Хмары сталецьцяў... Хмары разыдуцца Дымам-туманам, Воўкі згрызуць На палёх дурнап’яны. Доля ліхая З туманамі зблудзіць... Нашыя душы Ніхто не астудзіць. Хай сабе плача, Хай сабе веіць Сьнежная замець. I заквітнеюць, I загамоняць Вёсны з палямі... Чую і бачу, Бачу і чую Нашага часу Вясну залатую.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|