 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Засыпан Менск халоднымі сьнягамі, Пад палазамі гойсае зіма... Астрыжан клён асеньнімі сярпамі – Лістоў няма... А помніш ростань, Помніш, дарагая, Як дагарала восеньская медзь, Так і душа ў шуканьнях дагарае, Каб не гарэць... Тады плылі, Плылі на поўдзень гусі, Будзіў лясы Асеньні сьвіст і гул... А ты мяняла поле Беларусі На дальнюю тайгу... Цяпер зіма скрыпіць пад палазамі, Заледзянела дарагая шыр... I часта, часта Думаю начамі Я пра Сібір. За тэю хмураю, Таемнаю тайгою, Шукае золата I немец і тунгуз... Здружыўся з лыжамі I цёплаю дахою Там беларус. Хачу да сьлёз расквечанай вясною Паезьдзіць там I ўздоўж і папярок, Дзе між сібірскіх зёлак галавою Ківае васілёк. Цяпер сьнягі... Вячэрняю зарою З пунсовай шклянкі белая зіма Частуе Менск наліўкай ледзяною... ...Цябе ж няма...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|