РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось так – з адкрытым небам – заначую,
А зоркі будуць днець у вышыні.
I праз траву гаючую адчую,
Як у зямлі багата цеплыні!
 
Ні спачуваньняў тых, ні перашкоды,
Ні адчуваньня смутку, ні віны.
Адно – бруяцца бэзавыя воды
I, як стагоддзі роднае прыроды, –
Стаяць на вечнай варце валуны...
 
Дабрыдзень, ліст вясковага спакою,
Уяўнага, як люстра ціхіх вод.
Калі ж душа зьліваецца з ракою –
Няма тады спадманнага спакою, –
Ёсьць ціхіх думак вольны веснаход.
 
Ёсьць мудрае, адзінае жаданьне
Дарэшты зразумець, чаму зь вякоў
Нам раніць сэрца кожнае вяртаньне
I, кожнае шчымлівае спатканьне
Не умясьціць у рамкі гучных слоў!
 
Таму і жыць, і жыць мне тут заўсёды,
Любіць твой дух настойна-смаляны,
Пакуль бруяцца бэзавыя воды
I як стагоддзі роднае прыроды, –
Стаяць на вечнай варце валуны...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.